План реализации проекта "Родительского университет" в Государственном учреждении образования "Тарновская средняя школа" в 2024/2025 учебном году
ПЛАН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА
«БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»
Дзяржаўнай установы адукацыі “Тарноўская сярэдняя школа”
на 2024/2025 навучальны год
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»
для бацькоў вучняў I—IV класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
1 |
1-я клас |
|||
1.1 |
Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе. Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы |
Верасень |
Лекцыя/ практыкум/ вебінар |
Чайко Т.С. |
1.2 |
Тэма 2. Рэжым дня школьніка. Выкананне санітарна-гігіенічных норм. Арганізацыя рэжыму дня школьніка. Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка |
Лістапад |
Гутарка/ практыкум/ майстар-клас |
Чайко Т.С. |
1.3 |
Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці. Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый пры фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць |
Студзень |
Круглы стол/ дыскусія/ форум |
Чайко Т.С. |
1.4 |
Тэма 4. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка. Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы для фарміравання паўнавартаснай асобы. Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці |
Красавік |
Семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг |
Чайко Т.С. |
2 |
2-я клас |
|||
2.1 |
Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца. Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці |
Кастрычнік |
Гутарка/ семінар-практыкум/ вебінар |
Статкевіч І.А. |
2.2 |
Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя |
Снежань |
Круглы стол/ семінар-практыкум/ вебінар |
Статкевіч І.А. |
2.3 |
Тэма 3. Уплыў сям’і на эмацыйны стан дзіцяці. Сямейны дабрабыт і сямейнае няшчасце. Фактары, прычыны і індыкатары сямейнага недабрабыту. Сем’і са схаванай формай няшчасця. Уплыў унутрысямейных адносін на развіццё асобы і псіхічнае здароўе дзіцяці |
Люты |
Лекцыя/ семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг |
Статкевіч І.А. |
2.4 |
Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і. Выхаванне ў працы. Роля сям’і ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць |
Май |
Круглы стол/ форум/ дыскусія/ майстар-клас |
Статкевіч І.А. |
3 |
3-я клас |
|||
3.1 |
Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці. Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў |
Верасень |
Гутарка/ семінар-практыкум/ вебінар |
Арлавец А.В. |
3.2 |
Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў. Спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў. Асаблівасці міжасобасных зносін. Самаацэнка малодшых школьнікаў |
Снежань |
Лекцыя/ семінар-практыкум/ майстар-клас |
Арлавец А.В. |
3.3 |
Тэма 3. Здаровая сям’я — здаровы дзіця. Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця |
Студзень |
Гутарка/ дыскусія/ практыкум |
Арлавец А.В. |
3.4 |
Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка. Сутнасць сямейных зносін. Сям’я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс ўзаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін. Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сям’і атмасферы абароненасці, цяпла і любові |
Красавік |
Семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг |
Арлавец А.В. |
4 |
4-я клас |
|||
4.1 |
Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў. Пазнавальная рэфлексія: здольнасць усвядоміць прычыны вучэбных няўдач і поспехаў. Фарміраванне адвольнасці пазнавальных працэсаў: увагі, памяці. Асобасныя асаблівасці малодшых школьнікаў |
Верасень |
Лекцыя/ вебінар |
Забела А.Я. |
4.2 |
Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей. Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі |
Снежань |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ семінар-практыкум |
Забела А.Я. |
4.3 |
Тэма 3. Дзіця і камп’ютар. Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні. Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці падчас працы за камп’ютарам |
Люты |
Канферэнцыя/ круглы стол/ дыскусія/ форум/ семінар-практыкум |
Забела А.Я. |
4.4 |
Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка. Стаўленне дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце |
Май |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ вебінар |
Забела А.Я. |
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
II ступень — «Маё дзіця — падлетак»
для бацькоў вучняў V—IX класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
1 |
5-я клас |
|||
1.1 |
Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве. Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы |
Верасень |
Семінар-практыкум/вебінар |
Радзюкевіч Г.У. |
1.2 |
Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў. Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі |
Лістапад |
Круглы стол/ гутарка/ семінар-практыкум |
Радзюкевіч Г.У. |
1.3 |
Тэма 3. Ваша дзіця вырасла. Асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту. Фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё малодшых падлеткаў. Зносіны падлеткаў з аднагодкамі і дарослымі. Цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту |
Люты |
Лекцыя/ гутарка/ вебінар |
Радзюкевіч Г.У. |
1.4 |
Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і. Пытанні дысцыпліны ў сям’і з малодшымі падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту |
Май |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ вебінар |
Радзюкевіч Г.У. |
2 |
6-я клас |
|||
2.1 |
Тэма 1. Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і. Дзіця і задавальненне яго патрэб ў сям’і. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сям’і. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі. Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сям’і. Маральныя традыцыі і звычаі. Каштоўнасці сям’і як аснова выхавання дзіцяці |
Верасень
|
Лекцыя/ гутарка/ вебінар |
Карэнда І.У. |
2.2 |
Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў. Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў |
Снежань |
Семінар-практыкум/ вебинар/ псіхалагічны трэнінг |
Карэнда І.У. |
2.3 |
Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках |
Сакавік |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ семінар-практыкум/майстар-клас |
Карэнда І.У. |
2.4 |
Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў. Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд |
Май |
Канферэнцыя/ семінар-практыкум/вебінар |
Карэнда І.У. |
3 |
7-я клас |
|||
3.1 |
Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. Узроставыя асаблівасці 13—14-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця увагі, памяці, мыслення. Палавое сталенне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе |
Верасень |
Лекцыя/ гутарка/ вебинар |
Дудзек Н.А. |
3.2 |
Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў. Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі» |
Лістапад |
Круглы стол/ гутарка/ вебінар |
Дудзек Н.А. |
3.3 |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і. Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам |
Люты |
Канферэнцыя/ дыскусія/форум/ семінар-практыкум/ |
Дудзек Н.А. |
3.4 |
Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў. Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех |
Красавік |
Гутарка/ семінар-практыкум/псіхалагічны трэнінг |
Дудзек Н.А. |
4 |
8-я клас |
|||
4.1 |
Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне. |
Кастрычнік |
Лекцыя/ гутарка/ вебінар |
Іодзь Д.М. |
4.2 |
Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту. Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры») |
Снежань |
Канферэнцыя/ форум/семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг |
Іодзь Д.М. |
4.3 |
Тэма 3. Асцярожна: суіцыд. Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін |
Сакавік |
Гутарка/ семінар-практыкум/вебінар |
Іодзь Д.М. |
4.4 |
Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей. Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў |
Май |
Круглы стол/ канферэнцыя/ семінар-практыкум/ псіхалагічны трэнінг |
Іодзь Д.М. |
5 |
9-я клас |
|||
5.1 |
Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка. Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы |
Верасень |
Лекцыя/ канферэнцыя/ вебінар |
Валюк Г.Д. |
5.2 |
Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы. Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць. Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка |
Лістапад |
Гутарка/ семінар-практыкум/вебінар |
Валюк Г.Д. |
5.3 |
Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць. Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак |
Люты |
Лекцыя/ гутарка/ семінар-практыкум |
Валюк Г.Д. |
5.4 |
Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію? Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям’і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў |
Красавік |
Канферэнцыя/ форум/ семінар-практыкум/вебінар |
Валюк Г.Д. |
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»
для бацькоў навучэнцаў X—XI класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
1 |
10-я клас |
|||
1.1 |
Тэма 1. Здароўе — гэта жыццё. Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі. Гіпадынамія — праблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі. Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня |
Верасень |
Лекцыя/ гутарка/ семінар-практыкум/ вебінар |
Петрусевіч А.П. |
1.2 |
Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці. Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым |
Лістапад |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ майстар-клас |
Петрусевіч А.П. |
1.3 |
Тэма 3. Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат. Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя. Адносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі, любоў і сэксуальныя адносіны. Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам. Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя |
Люты |
Гутарка/ круглы стол/ вебінар |
Петрусевіч А.П. |
1.4 |
Тэма 4. Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе? Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе |
Красавік |
Круглы стол/ дыскусія/ псіхалагічны трэнінг, вебінар |
Петрусевіч А.П. |
2 |
11-я клас |
|||
2.1 |
Тэма 1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні? Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні старшакласніка. Прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі. Прафесійныя дынастыі. Дапамога старшакласнікам ў выбары будучай прафесіі |
Кастрычнік |
Семінар-практыкум/ форум/ вебінар |
Мухамедгаліева А.С. |
2.2 |
Тэма 2. Як зберагчы дзіця ад залежнасцей? Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці. Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя і паўнавартаснага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт-залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў |
Снежань |
Канферэнцыя/ гутарка/ практыкум |
Мухамедгаліева А.С. |
2.3 |
Тэма 3. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця. Выхаванне старшакласніка як будучага сем’яніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей. Роля сямейных узаемаадносін і традыцый у падрыхтоўцы старшакласнікаў да сямейнага жыцця |
Сакавік |
Круглы стол/ дыскусія/ форум/ вебінар |
Мухамедгаліева А.С. |
2.4 |
Тэма 4. Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў? Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку справіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы раслаблення ў стрэсавай сітуацыі). Супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў у перыяд падрыхтоўкі старшакласнікаў да іспытаў. Дапамога ў падрыхтоўцы да іспытаў: правілы для бацькоў выпускнікоў. Рэжым вучэбнай працы і адпачынку ў экзаменацыйны перыяд |
Май |
Семінар-практыкум/ майстар-клас/ псіхалагічны трэнінг |
Мухамедгаліева А.С. |