Тарнова і Вялікая Айчынная вайна

Калі праходзіш міма экспанатаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, то адчуваеш, як дух ваеннага часу напаўняе цябе. Тут можна рабіць нататкі, гадзінамі разглядаць фатаграфіі, а можна проста марыць, уяўляючы сябе Аляксандрам Матросавым, Мікалаем Гастэлам, байцом, які ўзнімае сцяг над рэйхстагам. Цяжка дасталася перамога ўсяму нашаму народу, але асабліва цяжка прыйшлося дзецям. Многія засталіся сіротамі - бацькі загінулі на вайне, іншыя страцілі бацькоў падчас бамбёжак, трэція пазбавіліся не толькі родных, але і сваёй хаты, чацвёртыя апынуліся на акупаванай ворагамі тэрыторыі, пятыя - у палоне ў немцаў. Дзеці апынуліся твар у твар з жорсткай, бязлітаснай сілай фашызму. Многія з іх сталі нароўні з дарослымі плячом да пляча на абарону сваёй Радзімы....