12 чэрвеня Дзень роднай мовы

12.06.2023

12 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Патрыёт" Тарноўскай сярэдняй школы прайшоў дзень роднай мовы. Рабяты ўвесь дзень размаўлялі на беларускай мове. З мэтай выхавання павагі і любові да роднай мовы прайшлі цікавыя мерапрыемствы: "Беларуская скарбонка", " Мова родная - мова модная", "Перакладчыкі", "Нацыянальная кухня славян словамі класікаў", конкурс вершаў і інсцэніраванай казкі.